Музей Хлеба
Казка, печ і майстар-клас па выпечцы
Пра маршрут
Наведвальнікаў Музея чакае захапляльнае падарожжа ў Краіну казкі і сустрэча з яе галоўным героем — добрым і забаўным Калабком. Экскурсія па Музеі хлеба з дэманстрацыяй экспазіцый сялянскага побыту, знаёмства з гісторыяй «Як прыходзіць хлеб на наш стол», народнымі рэцэптамі, працэсам замешвання і выпякання хатняга хлеба XIX стагоддзя. У музеі ёсць сапраўдная беларуская печ. У канцы праграмы — абавязковае чаяванне і дэгустацыя хатняй выпечкі.
Як замовіць гэту экскурсію
Звяжыцеся з намі любым зручным спосабам — па тэлефоне, у Telegram або Viber, ці пакіньце заяўку праз форму ніжэй. Мы ўзгоднім дату, абмяркуем колькасць дзяцей і падрыхтуем усё неабходнае.
Заяўка
Пакіньце кантакты — Тацяна патэлефануе, адкажа на пытанні і ўзгодніць дату паездкі.